II Нацыянальная тэатральная прэмія

ntp

24.08.2012

Аб паступіўшых заяўках на ўдзел у II Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Аб’яўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскімі арганізацымі “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”, “Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў”, “Беларускі саюз кампазітараў” конкурс тэатральнага мастацтва “Нацыянальная тэатральная прэмія” выклікаў сёлета яшчэ большую зацікаўленасць прафесійных тэатральных калектываў краіны, чым у мінулым годзе.

На ўдзел у першым – адборачным – туры ІІ Нацыянальнай тэатральнай прэміі ад прафесійных дзяржаўных і прыватных тэатраў краіны на сённяшні дзень ўжо паступіла 37 заявак, якія прадэманстравалі багацце і разнастайнасць рэпертуарнай палітры  беларускіх тэатраў.

Амаль палова з заяўленых на ўдзел у Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2012 года спектакляў – гэта спектаклі па творах класічнай і сучаснай беларускай драматургіі. Сярод іх такія як: “Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” Ф.У.Радзівіл, С.Кавалёва Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы; “Пане Каханку” А.Курэйчыка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага; “Леаніды не вернуцца на зямлю” У. Караткевіча Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа з г. Віцебска; “Пан Міністар” Ф. Аляхновіча Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача; “Аднакласнікі” Ю. Чарняўскай і “Камедыя” У. Рудава Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра; “Раскіданае гняздо” Я. Купалы Палесскага драматычнага тэатра г. Пінска і Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі шмат іншых.

На суісканне Нацыянальнай тэатральнай прэміі таксама прадстаўлены спектаклі па класічных і сучасных творах замежных аўтараў: опера “Аіда” Дж.Вердзі і балет “Сільфіда” Х.Левенсхольда Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь; “Шанц, якога чакаешь усё жыццё” В.Алена Новага драматычнага тэатра г.Мінска; “Сродак Макропуласа” К.Чапека тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”; “Палёт над гняздом зязюлі” Д.Васэрмана Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра; “Кароль Лір” У.Шэкспіра Брэсцкага абласного тэатра лялек; “Гаральд і Мод” Ж.-К.Кар’ера Палесскага драматычнага тэатра г.Пінска і шмат іншых.

На ўдзел у Нацыянальнай тэатральнай прэміі заяўлены таксама спектаклі па класічнай і сучаснай рускай драматургіі: “Пікавая дама” А.Пушкіна, П.Чайкоўскага Гродзенскага абласнога тэатра лялек; “Гора ад розуму” А.Грыбаедава Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага; “Бяда ад пяшчотнага сэрца” Ф.Салагуба Драматычнага тэатра Беларускай Арміі; “Сабачае сэрца” па М.Булгакаву Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек і шмат іншых.

У бягучым годзе з прадстаўленых заявак на суісканне Нацыянальнай тэатральнай прэміі таксама прадстаўлена 8 спектакляў для дзіцячай аўдыторыі: прыблізна па адным спектаклі ад кожнага тэатра лялек абласцей і два дзіцячых спектакля ад тэатраў драмы. Гэта выклікана з’яўленнем новай конкурснай намінацыі, ўпершыню з’явіўшайся ў гэтым годзе ў пераліку конкурсных намінацый Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі – намінацыі “Лепшы спектакль для дзяцей”.

Усе спектаклі, якія вылучаны тэатрамі на ўдзел у першым – адборачным – туры Нацыянальнай тэатральнай прэміі 2012 года можна будзе праглядзець у тэатрах краіны падчас адкрыцця новага тэатральнага сезона ў верасні-кастрычніку бягучага года.

З адабраных адборачнай камісіяй спектакляў будзе складзены шорт-ліст намінантаў, якія пакажуць свае спектаклі ў Мінску з 12 па 19 лістапада на тэатральных пляцоўках горада, і з якіх і будуць па выніках дадзенага прагляду вызначаны пераможцы Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі.

Адбор спектакляў для ўдзелу ў конкурсным тыдні адборачная камісія Нацыянальнай тэатральнай прэміі распачне праглядам спектакля Сучаснага мастацкага тэатра Уладзіміра Ушакова “Фігара.tut” па П.Бамаршэ ужо 28 жніўня 2012 г.

У склад адборачнай камісіі Нацыянальнай тэатральнай прэміі ўвайшлі мастацтвазнаўцы, крытыкі, вядучыя дзеячы тэатральнага, музычнага мастацтва, прадстаўнікі творчых саюзаў Беларусі. Узначальвае камісію Аляксей Дудараў  – старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”.

Заключная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 19 лістапада.

Даведачна:

У 2011 годзе на ўдзел у Першай Нацыянальнай тэатральнай прэміі прафесійнымі тэатрамі краіны было пададзена 27 заявак, у тым ліку 26 ад тэатраў дзяржаўнай формы ўласнасці (у тым ліку 21 – ад рэгіянальных тэатраў), 1 – ад прыватнага тэатральнага калектыву.

Намінантамі прэміі сталі спектаклі 15 тэатраў.

Наши друзья

KVITKI BY new logo

sb new

ctv new

 ont new     bt new

 minsknovosti new         radiominsk new 

minskij kurjer

 kultura new

  belta

centr fm new

polosa

gos flag

 

gos gerb

 

god kachestva24

polosa

president logo

 

minkult logo new

 

pravo logo

 

mosk rajon logo

 

mininf logo

polosa

Официальная группа
НАДТ имени М.Горького в

facebook

facebook

Telegram channel new

Instagram new

TIKTOK 250X70

polosa

Вы можете оценить
работу нашего театра
на портале рейтинговой оценки,
перейдя на страницу театра
по ссылке или по QR-коду
qr-code NADT